У наш час вельмі актуальны пытанні адраджэння беларускай культуры, і мы ўсё часцей звяртаемся да спадчыны свайго краю, яго гісторыі. Менавіта там карані беларуса, гісторыя яго роду.
Улічваючы ўсё гэта, у Лельчыцкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізавана выстаўка беларускай народнай творчасці.
Шчыра любіць сваю Радзіму, быць патрыётам можа толькі той, хто ведае свой край: яго прыроду, гісторыю, традыцыі, культуру. Кожны чалавек, які прэтэндуе на статус адукаванага чалавека, павінен вывучаць краіну у якой жыве.